Уільям Тындэйл
Уільям Тындэйл | |
---|---|
англ.: William Tyndale | |
Дата нараджэння | 1494[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 кастрычніка 1536[2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | багаслоў, мовазнавец, перакладчык, пісьменнік, перакладчык Бібліі |
Навуковая сфера | хрысціянства[3], Пераклады Бібліі[3] і church reform[d][4] |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уільям Тындэйл (англ.: William Tyndale; 1494, Глостэршыр, Англія — 6 кастрычніка, 1536, Вільвордэ, Брабант, 17 правінцый) — англійскі навуковец, які стаў выбітнай фігурай пратэстанцкіх рэформ у гады, якія папярэднічалі яго смяротнаму пакаранню. Ён добра вядомы яе перакладчык Бібліі на англійскую мову, знаходзячыся пад уплывам прац Эразма Ратэрдамскага і Марціна Лютэра[5].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Уільям займаўся філалогіяй у Кембрыджскім універсітэце неўзабаве пасля таго, як там працаваў Эразм Ратэрдамскі. Вывучыўшы сачыненні Эразма, ён апынуўся пад моцным іх уплывам і ўмацаваўся ў думцы, што людзі павінны мець магчымасць чытаць Біблію на роднай мове. Пасля таго як англійскія царкоўныя ўлады перашкодзілі перакладу Бібліі на англійскую, ён пачаў працаваць у Свяшчэннай Рымскай імперыі на сродкі, атрыманыя ад лонданскіх купцоў. Арыгінальнымі тэкстамі для перакладу Уільям абраў Біблію на грэчаскай мове і іўрыце.
Да 1525 года Тындэйл скончыў пераклад Новага Запавету, які, нягледзячы на ўсе забароны, адразу стаў запатрабаваным у Англіі. Пасля гэтага пачаў пераклад Старога Запавету. Аднак, улады забаранілі пераклад Тындэйла, а лонданскі біскуп скупіў вялікую колькасць асобнікаў і зладзіў іх урачыстае спаленне. Тындэйл двойчы падвяргаў свой пераклад Новага Запавету дбайнаму рэдагаванню, а да 1566 года было выдадзена саракавое па ліку выданне.
У 1536 годзе Тындэйл быў схоплены ў Антверпене ў Бельгіі і спалены на вогнішчы як ерэтык недалёка ад Бруселя 6 кастрычніка таго ж года. Да таго моманту ўжо было надрукавана 50 тысяч асобнікаў Новага Запавету, якія натхнілі наступных шматлікіх перакладчыкаў Бібліі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 19 кастрычніка 2024.
- ↑ A.C. Partridge, English Biblical Translation (London: Andrè Deutsch Limited, 1973),38–39, 52–52.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уільям Тындэйл
- History of English Bible versions from Tyndale to the King James Version. Gospelhall. (англ.)
- Works by William Tyndale. Project Gutenberg (англ.)
- Look Higher! Архівавана 27 ліпеня 2011.. Tyndale Bible. (англ.)
- Documentary about Tyndale Архівавана 24 красавіка 2013.. Secrets of the Dead (англ.)
- Portraits of William Tyndale. National Portrait Gallery, London (англ.)